З 4 мая па 8 мая ў школе праходзіў Тыдзень «9 мая — Дзень Перамогі»

Тыдзень «9 мая — Дзень Перамогі» адкрылі ўрокі  мужнасці “Горад Пружаны і Вялікая Айчынная вайна”, падчас якіх вучні пазнаёміліся з ваенным жыццём Пружанскай зямлі.Напрыканцы урока кожны клас атрымаў чыстую салдацкую хусцінку і 6 мая новыя рознакаляровыя хусцінкі былі дабаўлены ў палатно, якое ў мінулым годзе пачалі весці піянеры школы. Вучні пачатковых класаў у сваіх класах наладзілі выставы малюнкаў “Перамогай скончылася вайна”, а вучні з 5 па 11 клас пабывалі ў ролі рэдактараў і выдалі газеты “Галоўныя бітвы Вялікай Айчыннай вайны”. Жадаючыя прынялі ўдзел у конкурсе эссе і сачыненняў, прысвечаных падздеям гісторыі і знакамітым асобам нашай Айчыны «Лісты, абпаленыя вайной». На працягу тыдня ў музеі працавала выстава «У кніжнай памяці імгненні вайны».

 

Добавить комментарий