4 сакавіка ў школе прайшоў дзень грамадзянскасці. Вучні пачатковых класаў наведалі пазнавальную праграму “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”, а для 5 — 8 класаў прайшло інфармацыйна-пазнавальнае мерапрыемства “Канстытуцыя – закон, па якім мы усе жывем!”. Старшакласнікі пасля факультатываў прынялі ўдзел у акцыі па збору металалома. Таксама сёння вучаніца 9 класа Барысевіч Ангеліна разам з творчай камандай (Вакульская Ульяна, Казак Ульна, 3 клас; Зыбін Арцём і Жур Ангеліна, 8 клас, Фядотава А.А.) прыняла ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурса «Лідэр года-2020», дзе заняла ІІІ месца.