Лепшыя спартсмены школы Усік Міхаіл, вучань 11 класа, і Муха Андрэй, вучань 8 класа прысутнічалі на цырымоніі ўручэння штогадовай прэміі «Дарование-2019», дзе ім уручылі сертыфікаты і грашовыя прэміі як пераможцам абласных спартыўных спаборніцтваў. Таксама падзячныя лісты былі ўручаны бацькам навучэнцаў.