Суботні дзень карысных спраў

Субота 5 кастрычніка была аб’яўлена Днём карысных спраў і прысвечана Дню пажылога чалавека. Таму піянеры школы разам з членамі ГА «БРСМ» адправіліся на акцыю «Клопат», падчас якой дапамагалі наводзіць парадак на прысядзібных участках пажылым людзям. Акцябрата школы правялі акцыю «Мая ўтульная школа». Таксама сёння ўсе жадаючыя маглі наведаць круглы стол “Каб радасць людзям дарыць-трэба добрым і ветлівым быць” і пазнавальную гульню “Дабрыня творыць цуды”.

 

Добавить комментарий