Дату 13 верасня прынята лічыць днём нараджэння БРПА. Менавіта ў гэты дзень у 1990 годзе на Х Рэспубліканскім злёце піянераў Рэспублікі Беларусь піянерская арганізацыя Беларусі заявіла аб сваёй самастойнай дзейнасці. У гэты дзень быў прыняты Статут, дэвіз і Законы беларускіх піянераў. Таму сённяшні школьны дзень завяршыўся піянерскім зборам і квэстам «З Днём нараджэння, БРПА!».