«Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі…» Выдатныя словы песняра беларускага народа Янкі Купалы сугучныя з тэмай Года малой радзімы, падкрэсліваюць суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь. Правядзенне першага ўрока на названую тэму спрыяла фарміраванню ў навучэнцаў грамадзянскасці і патрыятызму, выхаванню ў падрастаючага пакалення пачуцця гонару за краіну і яе герояў, павагі да яе дасягненняў, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі і надасць новы імпульс арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў новым 2019/2020 навучальным годзе.