2 верасня 130 навучэнцаў, а з іх 10 першакласнікаў, разам з настаўнікамі і бацькамі адправіліся ў падарожжа па краіне ведаў, цікавае і незвычайнае, карыснае і бяспечнае, доўгачаканае і радаснае. З віншаваннямі да ўсіх прысутных звярнуліся старшыня Хараўскога сельскага выканаўчага камітэта Алёна Рыгораўна Пстыга і ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Дзмітрый Сяргеевіч Таразевіч.