Праз два месяцы нацыяльны дзіцячы цэнтр «Зубронак» будзе адзначаць сваё 50-цігоддзе. Таму сёняшні дзень «За 2 да 50» у прышкольным лагеры быў прысвечаны менавіта «Зубронку». Пачаўся дзень з зарадкі па-зубрацкі, а затым усе разам здзейснілі завочнае падарожжа па цэнтру. Пасля дзеці наведалі выставу «З жыцця важатага «Зубронка», а дарослыя выставу метадычнай літаратуры НДЦ «Зубронак». Выставы былі падрыхтаваныя намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце А.А.Фядотавай, якая раней працавала ў НДЦ «Зубронак». Яшчэ атрады прынялі ўдзел у свяце-карнавале «МАСКАм РАДыя», якое традыцыйна летам праводзіцца ў лагеры «Зубронак», а таксама намалявалі віншавальныя паштоўкі цэнтру, каб пасля пераслаць іх па пошце на возера Нарач.