14 мая да вучняў 3 — 5 класаў у госці завітала карэспандэнт часопіса «Юны выратавальнік» Ірына Маліцкая і інспектар нагляду і прафілактыкі Пружанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Арцём Чычырын. Ірына Маліцкая пазнаёміла ўсіх прысутных з конкурсамі часопіса, нагадала аб бяспечных правілах паводзін падчас летніх канікул, а таксама правяла цікавыя віктарыны, дзе кожны пераможца атрымаў каштоўныя і карысныя падарункі ад часопіса «Юны выратавальнік».