З 24 па 30 красавіка па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя у краінах Еўрапейскага рэгіёну, у тым ліку і ў Рэспубліцы Беларусь, праводзіцца чатырнаццаты Еўрапейскі тыдзень імунізацыі. Кампанія 2019 года прысвечана «героям вакцынацыі» — людзям, якія ўносяць вялікі ўклад у працу па забеспячэнні абароны жыцця як дарослага, так і дзіцячага насельніцтва. «Героі вакцынацыі» — гэта і медыцынскія работнікі, якія праводзяць вакцынацыю, гэта і бацькі, якія прымаюць рашэнне прывіваць сваіх дзяцей, і ўсе людзі, якія цікавяцца гэтым пытаннем і распаўсюджваюць навукова-абгрунтаваную інфармацыю для павышэння дасведчанасці насельніцтва. Дэвіз 2019 года: «Абаронімся разам: вакцыны дзейнічаюць!». Асноўнай мэтай правядзення Ені-2019 з’яўляецца інфармаванасць насельніцтва пра важнасць паўнавартаснай імунізацыі для здароўя і дабрабыту людзей на працягу ўсяго жыцця.