9 мая 1945 года… Усё далей і далей становіцца ад нас гэтая дата. Але мы памятаем, якой цаной дасталася нашым дзядам і прадзедам гэтая вялікая Перамога. Свята Вялікай перамогі – 9 мая – адно з галоўных святаў нашай краіне. У кожным горадзе каля Вечнага агню ў гэты дзень збіраюцца тыя, хто прыйшоў ускласці кветкі, успомніць нашых абаронцаў і герояў, хвілінку памаўчаць і ў які раз сказаць ім дзякуй… дзякуй за наша мірную жыццё, за нашых дзяцей і ўнукаў, за іх шчасце! Дзякуй вам, нізкі паклон і вечная памяць… Работнікі і вучні ўстановы адукацыі прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу да Дня перамогі. Лепшыя піянеры школы неслі вахту памяці ля помніка воінам Вялікай Айчыннай вайны. З тэатральнай рэпрызай «9 мая — весна! 9 мая — цветы» перад усімі прысутнымі выступілі ўдзельнікі тэатральнага гуртка «Усмешка». 9 мая мы аддаём пашану ўсім, хто набліжаў перамогу, хто абараняў Радзіму ад фашысцкіх захопнікаў і дайшоў да Берліна. Слава героям! Вечная слава і вечная памяць!