Урачысты мітынг, прысвечаны 80-годдзю Перамогі, прайшоў 9 мая каля помнікаў загінуўшым аднавяскоўцам ў аг. Харава і аг.Калядзічы. На ім прысутнічалі навучэнцы, педагогі і работнікі Хараўской СШ, жыхары вёскі Харава і Калядічы і сваякі ахвяр генацыду, прадстаўнікі мясцовай улады.
Актывісты ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» арганізавалі ля помніка дзяжурства ганаровай варты і падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю, падчас якой гучалі пранікнёныя словы пра вайну і Дзень Перамогі.
Урачысты мітынг, прысвечаны 80-годдзю Перамогі — уклад нашага пакалення ў стварэнні міру, захавання памяці аб гераічным мінулым малой Радзімы і нашай краіны.