Наведванне экспазіцыі ваенна-гістарычнага клуба «За Радзіму!»

25 красавіка навучэнцы Хараўской сярэдняй школы наведалі экспазіцыю ваенна-гістарычнага клуба «За Радзіму!» у г.Пружаны. Кіраўнік клуба В.І. Мацвіенка са сваімі аднадумцамі стварылі месца, дзе можна перанесціся ў гады вайны, даведацца як тады жылі людзі, пра што яны думалі, з якімі цяжкасцямі сутыкаліся, што іх матывавала не здавацца, убачыць рэчы, якімі карысталіся людзі, дакрануцца да гісторыі.

Музейная экспазіцыя, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне, прадстаўлена ў 3-х залах. Віталь Іванавіч стварыў незабыўную атмасферу апускання ў гісторыю, яго апавяданні былі даволі цікавыя. Сам ён быў апрануты ў вайсковую форму. Мы пагрузіліся ў мінулае, прысвечанае Вялікай Айчыннай вайне.

Для кожнага з нас вельмі важна захаваць памяць аб вялікіх людзях, якія здзейснілі воінскія подзвігі. Напярэдадні 80-годдзя Перамогі як ніколі важна расказваць аб пераемнасці пакаленняў. Ваенна-гістарычныя месцы дапамагаюць захаваць жывую сувязь часоў, зрабіць памяць аб вайне не абстрактнай, а асабістай для кожнага.

Добавить комментарий