3 снежня ў рамках тыдня прафарыентацыі і факультатываў «Мая прафесійная мара» і «Уводзіны ў аграрныя прафесіі» навучэнцы старэйшых класаў наведалі ААТ «Агра-Калядзічы». Вучням расказалі пра спецыфіку працы ў гаспадарцы, правялі па адміністрацыйным будынку гаспадаркі, а некаторыя і пасядзелі ў крэсле дырэктара. Святлана Мікалаеўна Ляўковіч расказала аб магчымасцях атрымання мэтавага накіравання для паступлення на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці. А таксама вучні наведалі МТК у аг.Калядзічы і камбікормавы завод, на якім пазнаёміліся з асаблівасцямі вытворчасці камбікорму.