Сёння ў лагеры было і весела, і сумна. Весела, таму што ўсе рыхтаваліся да свята закрыцця лагера, а сумна, таму што летні лагер «Сонейка» 2019 г. завяршае сваю дзейнасць. Пасля свята закрыцця адбылася святочная дыскатэка, на якой кожны сонечны чалавечак змены атрымаў дыплом, карысны падарунак і фотакадр з праекта «18 імгненняў лета». Да сустрэчы летам 2020, сонечныя чалавечкі!