26.04.1986…Атамная трагедыя ХХ стагодзя

Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе (International Chernobyl Disaster Remembrance Day) абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН (рэзалюцыя 71/125) і адзначаецца 26 красавіка. Менавіта ў гэты дзень ў 1986 годзе адбыўся выбух на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, які пацягнуў за сабой тэхнагенную катастрофу. У выніку аварыі радыеактыўнаму забруджванню падвергліся тэрыторыі 17 краін Еўропы агульнай плошчай 207,5 тыс. кв.км, з іх каля 60 тыс. кв.км знаходзіцца за межамі былога СССР. Істотна забруджанымі сталі тэрыторыі Украіны, Беларусі і еўрапейскай часткі Расіі . Аднымі з першых, хто прыняў удзел у ліквідацыі аварыі, сталі работнікі пажарнай аховы. Сігнал пра пажар на АЭС быў прыняты 26 красавіка 1986 г. у 01:28. Ужо да раніцы ў зоне аварыі знаходзілася 240 чалавек асабовага складу Кіеўскага абласнога ўпраўлення пажарнай аховы, сіламі якіх да 06:35 пажар на 4 энергаблоку ЧАЭС быў цалкам ліквідаваны. У выніку выбуху рэактара і на працягу наступных некалькіх дзён у атмасферу было выкінута вялікая колькасць радыеактыўных рэчываў, у ліку якіх цэзій-137, стронцый-90, ёд-131 і радыеізатопы плутонію. Поўны распад апошняга радыеактыўнага элемента (плутонію-239) да стану прыроднага матэрыялу адбудзецца толькі ў 26486 годзе (праз 24500 гадоў пасля аварыі). Наступствы самай буйной за ўсю гісторыю мірнага атама тэхнагеннай катастрофы спецыялісты ліквідуюць да гэтага часу. За тры дзясяткі гадоў навукоўцамі напісаны тысячы артыкулаў, дзесяткі навуковых дакладаў, праведзеныя сотні даследаванняў. З моманту тэхнагеннай катастрофы на ЧАЭС прайшло больш за 30 гадоў, але мільёны людзей працягваюць жыць на забруджаных тэрыторыях. Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік, створаны ў 1988 годзе на найбольш забруджаных у выніку катастрофы землях, засялілі дзікія жывёлы. Запаведнік стаў родным домам для людзей з больш за 40 відаў жывёл і птушак, занесеных у Чырвоную кнігу, сярод якіх белая чапля, чорны бусел і шэры журавель.

Добавить комментарий