23 чэрвеня адзначаецца Міжнародны Алімпійскі дзень, таму і ў лагеры прайшлі Малыя Алімпійскія Гульні. Пасля цырымоніі адкрыцця ўдзельнікі разышліся на камандныя спаборніцвы, а затым шукалі лепшых у індывыдуальных спартыўных конкурсах. Таксама сёння прайшлі алімпійскія ўрокі, прысвечаны сімвалам і традыцыям алімпійскіх гульняў, а старэйшы атрад яшчэ пабываў на кіналекторыі «Беларусь і Алімпійскія Гульні».