У школе прайшло пасвячэнне ў першакласнікі ,,Па дарозе ў краіну ведаў», дзе хлопчыкі ажыццявілі падарожжа на цягніку, які вёз іх па станцыях. Навучэнцы спявалі, чыталі вершы, танцавалі, адгадвалі загадкі, сустракаліся з казачнымі персанажамі, што дазволіла ім лёгка дабрацца да пароля, з дапамогай якога яны патрапілі ў пункт прызначэння — Краіну ведаў. Усе дзеці атрымалі медалі, дыпломы, прызы, а таксама дырэктар школы пажадала, каб шлях у краіну ведаў быў для першакласнікаў цікавым і незабыўным.