Ёсць адно з міжнародных святаў, якое ўшаноўвае чыстую ваду, паветра, зямлю. Дзень, які нагадвае ўсім жыхарам планеты аб экалагічных катастрофах, дзень, калі кожны павінен задумацца над тым, што асабіста ён «тут і цяпер» можа зрабіць для вырашэння надзённых прыродаахоўных праблем. Гэта Міжнародны Дзень Зямлі. Асноўнай мэтай правядзення Дня Зямлі (Дня Маці-Зямлі) з’яўляецца ўвага людзей да абароны прыроды, фарміраванне ў падрастаючага пакалення пачуццяў суперажывання ўсяму жывому, адказнасці за стаўленне да навакольнага асяроддзя і зацікаўленасць ва ўсім тым, што адбываецца вакол. У дзень ушанавання Зямлі мы заклікаем усіх неабыякавых людзей далучыцца да міжнародных ініцыятыў, жыць і дзейнічаць у гармоніі з прыродай. Бо, як вядома, што пасееш – тое і пажнеш.