22 чэрвеня на Беларусі адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У лагеры гэты дзень быў аб’яўлены днём памяці. Адкрыла дзень гадзіна памяці «22 чэрвеня. Роўна ў 4.00». Напрагяцу дня атрады ўдзельнічалі ў гульні на мясцовасці «Даставіць данясенне», дзе збіралі звесткі аб гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці, і ў конкурсе малюнкаў «Сонца над маёй краінай». Таксама сёння працавала фотазона «Мы ў ваенным мінулым» і музычная пляцоўка «На сонечнай палянцы».