Статыстыка штогод сведчыць, што пераважнай прычынай гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе з’яўляецца так званы чалавечы фактар — бестурботныя, неасцярожныя дзеянні грамадзян, няведанне правіл або ўсвядомленае грэбаванне мерамі бяспекі. У мэтах павышэння ўзроўню культуры бяспекі сярод педагогаў, навучэнцаў і іх бацькоў у перыяд з 10 па 28 красавіка арганізавана правядзенне традыцыйнай рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў вясенне-летні пажаранебяспечны перыяд «За бяспеку разам».