У мэтах прафілактыкі надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, навучання паводзінам ва ўмовах пажараў і іншых надзвычайных сітуацый 21 верасня 2023 года ва ўстанове адукацыі праходзіць Адзіны дзень бяспекі. У рамках гэтага мерапрыемства ў школе прайшла трэніровачная эвакуацыя дзяцей і работнікаў на школьны стадыён з будынка школы, а таксама члены ГА «БРСМ» сумесна з ГА «БРПА» правялі агітацыйную работу па распаўсюджванні інфармацыі аб бяспечных паводзінах пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.