19 лістапада 2020 года — Сусветны дзень некурэння і прафілактыкі анкалагічны захворванняў. Штогадова ў трэці чацвер лістапада ў шэрагу заходніх краін свету адзначаецца Дзень адмовы ад курэння (No Smoking Day). Ён быў усталяваны Амерыканскім анкалагічным таварыствам (American Cancer Society) у 1977 годзе. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя: у свеце 90% смерцяў ад раку лёгкіх, 75% — ад хранічнага бранхіту і 25% — ад ішэмічнай хваробы сэрца абумоўлены курэннем; кожныя дзесяць секунд на планеце памірае адзін заўзяты курэц (і гэты ўзровень з кожным годам павышаецца).