17 ліпеня — Дзень вызвалення Пружан ад нямецкіх захопнікаў

Штогод 17 ліпеня адзначаецца дзень вызвалення Пружан ад нямецкіх захопнікаў. Тэрыторыя раёна, як і большая частка Беларусі, была вызвалена Чырвонай Арміяй падчас наступальнай аперацыі “Баграціён” (23 чэрвеня – 28 жніўня 1944 года).  12-18 ліпеня ў баях за Пружаншчыну ўдзельнічалі часці 28-й арміі І Беларускага фронта, якія вялі наступленне ў накірунках Слонім – Брэст і Баранавічы – Брэст.

Добавить комментарий