Пятніца ў лагеры стала насычанай на справы і мерапрыемствы, арганізатарамі якіх сталі самі хлопчыкі і дзяўчынкі. Старэйшы атрад падрыхтаваў для ўсіх спартландыю «Праводзім самі — гуляйце з намі», а пасля малодшыя правялі творчыя пляцоўкі ў рамках праекта «Роўны навучае роўнага». Завяршыўся дзень шоу-праграмай «Міс і Містэр Экамэны», падчас якой удзельнікі разгадвалі экалагічныя задачкі, расказвалі, як карысна карыстацца энергіяй, а таксама дэманстравалі шляпкі і гальштукі, зробленыя з другаснай сыравіны.