13 лістапада вучаніцы школы Басак Марыя і Барысевіч Ангеліна сталі ўдельнікамі трэнінгу па падрыхтоўцы валанцёраў Чырвонага Крыжа для правядзення прафілактычнай дзейнасці ў сферы процідзеяння гандлю людзьмі сярод вучнёўскай моладзі. Дзяўчынкі пазнаёміліся з дзейнасцю Брэсцкага абласнога інфармацыйна-кансультацыйнага пункта «Рукі дапамогі» і валанцёрскім рухам Чырвонага Крыжа ў сферы папярэджання гандлю людзьмі, а таксама набылі веды для правядзенна інфармацыйна-прафілактычных мерапрыемстваў па дадзенай тэме.