Вітаем цябе, змена «Экалагічны марафон па сцяжынках малой радзімы!». Свята адкрыцця лагера «У добры сонечны шлях» было прымеркавана да Міжнароднага дня сяброўства, які адзначаўся 9 чэрвеня.На свяце быў дадзены старт рэспубліканскай акцыі «Малая радзіма: эстафета карысных спраў». Пасля адкрыцця хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у конкурсе агучвання мульфільмаў «Сябры нашы малодшыя», а атрад эколагаў распрацаваў памяткі аб правілах паводзін на прыродзе. Ва ўрачыстай абстаноўцы кожнаму выхаванцу быў уручаны гальштук, колер якога сімвалізуе профіль атрада: эколагі — зялёны, здаравячкі — жоўты.