Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі работнікаў (служачых) арганізуецца ў адпаведнасці Кодэксам Рэспублікі Беларусь пра адукацыю і Палажэннем пра бесперапыннае прафесійнае навучанне па прафесіях работнікаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2011 № 954. Прыкладны пералік прафесій работнікаў (служачых) для прафесійнай падрыхтоўкі вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з магчымасцю прысваення разрада па прафесіі размешчаны на сайце ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі» (http://ripo.unibel.by / Республиканский портал «Профессиональное образование» — Центр научно-методического обеспечения профессионального образования — Допрофессиональная и профессиональная подготовка школьников — Примерный перечень профессий рабочих (служащих) для профессиональной подготовки школьников).
У рамках вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне» у 11 класе ў 2021/2022 навучальным годзе прадоўжана навучанне па спецыяльнасці «Рабочы зялёнага будаўніцтва»:
11 клас – 2 вучні
аўторак | Тэарэтычныя заняткі (10 клас) – 2 г. | настаўнік біялогіі Чабацько С.С. |
пятніца | Практычныя заняткі (10 клас) —2 г. | майстар вытворчага навучання Імховік Н.А. |
субота | Практычныя заняткі (10 клас) – 2 г. | майстар вытворчага навучання Імховік Н.А. |
У рамках вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне» у 10 класе ў 2021/2022 навучальным годзе арганізавана навучанне па спецыяльнасці «Рабочы зялёнага будаўніцтва»:
10 клас – 3 вучні
панядзелак | Тэарэтычныя заняткі (10 клас) – 2 г. | настаўнік біялогіі Баран І.Ф. |
аўторак | Практычныя заняткі (10 клас) —2 г. | майстар вытворчага навучання Імховік Н.А. |
субота | Практычныя заняткі (10 клас) – 2 г. | майстар вытворчага навучання Імховік Н.А. |