Хоревская средняя школа

Отдел по образованию Пружанского райисполкома

 

 

Беларусь Библиотечная
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

Алімпійскі ўрок і не толькі

28 лютага вучні пачатковай школы наведалі Алімпійскі ўрок «Брэстчына алімпійская», дзе праглядзелі відэафільм, адказалі на пытанні алімпійскай віктарыны, а таксама пазнаёміліся з тым, як беларусы правялі белыя алімпійскія гульні ў Пхенчхане.

                                                                                                                              

Птушкі — крылатыя сябры прыроды

Пад такой назвай прайшла гульнёвая праграма сярод вучняў 5 і 6 класа, якая прайшла ў рамках раённага этапу абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак». Дзве каманды напрацягу ўрока спаборнічалі ў крыжаванках, адказвалі на пытанні віктарыны «Што за птушка?», адгадвалі загадкі. Перамогу святкавала дружба, бо абедзве каманды набралі аднолькавую колькасць балаў.

                                                                                                                         

Віншуем і ганарымся!

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце А.А.Фядотава заняла ІІ месца ў абласным дыстанцыйным інтэрнэт-конкурсе на лепшую мадэль вучнёўскага самакіравання «Мастацтва цікава жыць» у намінацыі «Школа актыву вучнеўскага самакіравання». Віншуем!

Віншуем і ганарымся!

Вучні нашай школы Усік Міхаіл (9 клас) і Басак Марыя (5 клас) на другім этапе абласной алімпіяды па асновах бяспекі жыццядзейнасці занялі другія месцы ў сваіх узроставых падгрупах! Вішуем іх і жадаем поспехаў на трэцім этапе.

                                                                                                                        

Віншуем з узнагародай

Вучаніца 6 класа Кавальская Таццяна заняла ІІІ месца на раённам этапе рэспубліканскага конкурсу «Энергія і асяроддзе пражывання»  з відаэролікам «Дарослыя, беражыце энергію!» Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!

                                                                                                                    

Віншуем з узнагародамі

Каманда юнакоў (Усік Міхаіл, вучань 9 класа, Паўлюковіч Іван, Вашчук Уладзіслаў, Гаўрылюк Дзмітрый, Казак Ілля, Ігнацьеў Арцем, Салінскі Максім і Драздоў Андрэй, вучні 11 класа) на раённым конкурсе «А ну-ка, парни» была першай у эстафеце, трэцяй ў жыме гіры 16 кг і гістарычнай віктарыне. У выніку каманда школы паказала агульны чацвёрты рэзультат. Віншуем!