Суботні Дзень прафесійнай арыентацыі і працоўнага выхавання

20 студзеня ва ўстанове адукацыі прайшоў дзень прафесійнай арыентацыі і працоўнага выхавання. У гэты дзень прайшоў конкурс рэкламных праектаў «Выбіраем прафесію». Навучэнцы прадставілі такія прафесіі, як швачка, бравист, лекар, настаўнік, зваршчык і іншыя, а таксама прайшлі акцыі «Мая ўтульная школа» і «Працоўны дэсант».

Продолжить чтениеСуботні Дзень прафесійнай арыентацыі і працоўнага выхавання

Вечар сустрэчы з выпускнікамі

4 лютага школа сустракала сваіх выускнікоў у горадзе Дзяцінства. Пасля слоў мэра горада і па сумяшчальніцтву дырэктара школы Сідарук Ніны Міхайлаўны ўсе прысутныя адправіліся ў падарожжа па вуліцах і праспектах горада Дзяцінства. Выпускнікі добра справіліся з выпрабаваннямі, а вучні школы падарылі ім свае творчыя нумары. Прыемнай нечаканасцю стаў танцавальны батл «Вучні супраць настаўнікаў», дзе перамогу святкавала дружба. Завяршыўся вечар словамі фінальнай песні «Школа заўсёды чакае цябе…».

Продолжить чтениеВечар сустрэчы з выпускнікамі

Інфармацыйныя гадзіны «2023 год — год міру і стварэння»

Першыя інфармацыйныя гадзіны ў ІІІ чвэрці прайшлі па тэме «2023 год у Рэспубліцы Беларусь — год міру і стварэння». Старасты разам з класнымі кіраўнікамі пазнаёмілі вучняў з вытрымкамі Указа №1 ад 1 студзеня 2023 года, а таксама з ключавымі напрамкамі новага 2023 года.

Продолжить чтениеІнфармацыйныя гадзіны «2023 год — год міру і стварэння»

Елак шмат не бывае!

Да Новага года застаецца ўсё менш і менш дзён, таму самы час рыхтаваць навагоднюю прыгажуню. На працягу тыдня вучні школы прымалі ўдзел у конкурсе навагодніх елак «Парад елак-2022». Старасты класа, як арганізатары конкурсу, сталі членамі журы. Цяпер на падаконніках у школе стаіць шмат розных елак. А пераможцаў конкурсу мы даведаемся на выніковай лінейцы 23 снежня.

Продолжить чтениеЕлак шмат не бывае!

Інфармацыйны веснік «Разумнае спажыванне рэсурсаў і энергіі» (да Міжнароднага дня энергазберажэння)

11 лістапада вучні школы прынялі ўдзел у інфармацыным весніку «Разумнае спажыванне рэсурсаў і энергіі», які быў прысвечаны Міжнароднаму дню энергазберажэння. Старсты класаў яшчэ раз нагадалі правілы энергазберажэння, а таксама пазнаёмілі з апошнімі навінкамі ў дадзенай галіне.

Продолжить чтениеІнфармацыйны веснік «Разумнае спажыванне рэсурсаў і энергіі» (да Міжнароднага дня энергазберажэння)