«Адкрыць на 100-годдзе Вялікай Перамогі»

Напярэдадні 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне юныя ўдзельнікі рэспубліканскага праекта «ДабраДзел», акцябрата атрада «Праменьчыкі дабрыні», разам з піянерамі школы ўрачыста заклалі ў школьным музейным вугалку капсулу часу з пажаданнямі акцябратам і піянерам будучыні міру і дабра. Сімвалічным стаў подпіс на капсуле «Адкрыць у дзень 100-годдзя Вялікай Перамогі».

У капсулу акцябраты і піянеры паклалі ліст да дзяцей будучыні, SMS-паведамленні, у якіх параілі дзецям будучыні рабіць добрыя справы.  Што яшчэ знаходзіцца ў капсуле: Аб гэтым вы даведаецеся праз 25 гадоў, 9 мая, у дзень 100-годдзя Вялікай Перамогі.

Добавить комментарий