20 чэрвеня — Сонечны дзень бяспечнага лета

У дзень бяспечнага лета ў лагер завіталі пажарныя з аварыйна-выратавальнага паста Пружанскага райаддзела па НС, які знаходзіцца ў в. Кабылаўка. Пажарныя расказалі пра сваю дзейнасць, паказалі выратавальныя інструменты і прадэманстравалі працу пажарнай машыны, а таксама адказалі на пытанні хлопчыкаў і дзяўчынак. Пасля малодшы атрад адправіўся на пазнавальную праграму, па выніках якой прайшоў конкурс малюнкаў «Бяспечныя канікулы», а старэйшыя на майстар-клас «Бяспечны паход у лес і на раку».

Добавить комментарий