Отдел по образованию Пружанского райисполкома
Беларусь Библиотечная
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

РАБОТА ОБЪЕДИНЕНИЙ ПО ИНТЕРЕСАМ

Віншуем і ганарымся!

Каманда школы «Ой, да ладненько» (Басак Марыя і Давідзенка Вадзім, 7 клас,  Вашчук Ілья і Лаўраш Вікторыя, 6 клас, Вахновіч Антон і Валасовіч Ксенія, 5 клас — удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Інтэлектуалы», кіраўнік Фядотава А.А.) занялі ІІ месца ў абласным асінхронным турніры па гульні “Што? Дзе? Калі?”! Віншуем каманду з дэбютам і заслужаным ІІ месцам!

 

Суботні дзень грамадскіх аб’яднанняў

Субота 20 лістапада запрасіла ўсіх на дзень грамадскіх аб’яднанняў. Сярод вучняў пачатковых класаў былі падведзены вынікі конкурса малюнкаў “Законы акцябрат”, піянеры школы прынялі ўдзел у праграме «Па старонках піянерскага Статута». Читать далее

Cуботні дзень малой радзімы

Апошняя субота месяца была прывечана малой радзіме. Вучні пачатковых класаў здзейснілі завочнае падарожжа «Дарога да Пружан», а старэйшыя працавалі з творчай мастэрні «Новае жыццё другаснай сыравіне». Читать далее

Віншуем і ганарымся!

Вучаніца 3 класа Губарык Ганна, удзельніца аб’яднання па інтарэсах «Усмешка»(кіраўнік Фядотава А.А.) ў раённым конкурсе дзіцячай творчасці, прысвечаным 80-годдзю РАУС Пружанскага раёна, атрымала дыплом ІІ ступені ў намінацыі «Лепшы паэтычны твор, прысвечаны беларускай міліцыі». Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!

Віншуем і ганарымся!

Вучаніца 7 класа Варабей Злата, удзельніца аб’яднання па інтарэсах «Майстрыха»(кіраўнік Дзевянцейчык І.У.) ў раённым конкурсе вырабаў «Другое жыццё непатрэбных рэчаў» атрымала дыплом ІІІ ступені ў намінацыі «Калі б вы ведалі, з якога смецця…». Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!

Суботні дзень здароўя

Сёння вучні наведалі майстар-клас «Першая дапамога. Спосабы накладання павязак», спаборніцтвы  па  піянерболу,  мультурок «Здаровы лад жыцця», гурткоўцы «Усмешкі» пачалі працаваць над казкай «Прыгоды Мядзведзя». Таксама сёння прайшла гульня па станцыях “Мы за пазітыўнае і здаровае жыццё” у рамках праекта «Наш выбар — жыць з пазітывам».

                                                                   

Cуботні дзень здароўя

Першая субота III цвэрці прайшла пад дэвізам «Быць здаровым здорава!». Адкрылі суботу лыжныя спабоніцтвы, а працягнулі віктарына “Пра здаровы лад жыцця” і гадзіна зносін «Навошта чалавеку правільная асанка?», завяршыўся дзень гульнёва-пазнавальнай праграмай «На варце здароўя!». Таксама ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Юны турыст» прынялі ўдзел у адкрытым першынстве Пружанскага раёна па спартыўным арыентаванні, каманда старшакласнікаў — у лыжных спаборніцтвах, а ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Усмешка» — у раённым этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Здравствуй, мир!”. Субота прайшла насычана і цікава, а значыць быць такой і ўсёй трэцяй чвэрці!