Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Люты 2021 г.
25 лютага для вучняў VIII-XI класаў пройдзе адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы».
25 лютага для вучняў VIII-XI класаў пройдзе адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы».
У рамках рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў “Афганістан у лёсах нашых землякоў” прашлі інфармацыйныя веснікі «Далёкае рэха Афганскай вайны», на якіх вучні ўзгадалі пра падзеі вайны ў Афганістане ў 1979-1989 гг, пагутарылі пра лёсы воінаў-інтэрнацыяналістаў, а таксама здзейснілі завочнае падарожжа па мемарыяльнаму комлексу «Востраў мужнасці і смутку». Жадаючыя маглі наведаць кніжную выставу «Афганістан — дарога памяці».
15 лютага — Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Беларусі. Памяць аб людзях, якія прымалі ўдзел у складанай афганскай вайне, якая доўжылася 9 гадоў, ўвекавечана указам беларускага прэзідэнта ў сакавіку 1998 года (№157 ад 26.03.1998). Дзевяцігадовая вайна закончылася 15 лютага 1989 года, у гэты дзень вайскоўцы, якія ваявалі ў Афганістане, вярнуліся на Радзіму.
Другая субота месяца прайшла пад дэвізам «Здароўе кожнага-здароўе нацыі». Пачалася субота з мультурока “У здаровым целе – здаровы дух”, а працягнулася конкурсам малюнкаў “Мой любімы від спорту” і круглым столом “Здароўе кожнага – здароўе нацыі”. Таксама сёння прайшлі спартландыі “Хутчэй! Вышэй!Мацней!”.