З Днём нараджэння, БРПА

18 верасня піянеры дружыны імя П.І.Клімука святкавалі 30-годдзе ГА «БРПА». Танцавальная праграма, квэст «Піянерскія гісторыі 3.0», паштоўкі, прэзентацыя Вогніка, які цяпер пасяліўся ў дружыне, віншаванні, падарункі самым актыўным піянерам і агульны танец пад новую песню БРПА «Тэрыторыя дзяцінства». Дзень нараджэння прайшоў весела, цікава і даў старт новым піянерскім справам у новым навучальным годзе.

Добавить комментарий