З 27 мая па 31 мая ў школе праходзіў Тыдзень энергазберажэння

Тыдзень энергазберажэння прайшоў пад дэвізам «Энергазберажэнне ў пашане ў зялёным горадзе Пружаны». Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Давайце эканоміць энергію», старшакласнікі разгадвалі рэбусы і крыжаванкі па энергазберажэнні. Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Ясельда» наведалі раённую інтэлектуальную гульню Экаквіз». Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Майстрыха» падрыхтавалі работы на конкурс вырабаў «Другое жыццё непатрэбных рэчаў». Кожны жадаючы мог наведаць выставу тэматычнай літаратуры «Энергазберажэнне на старонках кніг». Завяршыўся тыдзень турыстычным паходам на р.Ясельда.

Добавить комментарий