З 19 па 23 верасня ў школе праходзіў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Тыдзень роднай мовы пачаўся з акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску” і прэзентацыі віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове” ад вучняў 6 класа. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у гастранамічным фэсце “Беларуская кухня” і конкурсе творчых работ “За што я люблю родную зямлю”. 5 — 7 класы наведалі квэст-гульню “Фальклор, фальклор – душа народа”, віктарыну “Пра мову родную маю”. Старшакласнікі сталі ўдзельнікамі анлайн-акцыі “Натхнёныя Бацькаўшчынай”, а таксама правялі флаер-фэст “Мой родны кут,як ты мне мілы”. Жадаючыя наведаліў бібіятэцы тэматычныя выставы.

Добавить комментарий