З 12 па 17 кастрычніка ў школе праходзіў Тыдзень маці

Тыдзень маці пачаўся з тэматычных інфармацыных гадзін, на якіх вучні расказвалі пра сваіх матуль і бабуль. Сярод вучняў пачатковых класаў прайшоў конкурс малюнкаў “Матуля мілая мая”, а старэйшых папрацавалі ў ролі рэдактараў і журналістаў і выпусцілі свае газеты на конкурс «мама-першае слова». Усіх жадаючых чакала творчая майстэрня «Сувенір для мамы». 14 кастрычніка вучні павіншавалі сваіх мам паштоўкамі, добрымі адзнакамі і паслухмянымі паводзінамі. На працягу тыдня праходзіла акцыя «Дзясятка для мамы».

Добавить комментарий