Віншавальная праграма “Настаўнік – ганаровае прызванне”

1 кастрычніка вучні школы павіншавалі сваіх дюбімых настаўнікам з надыходзячым святам, з Днём настаўніка. Ужо з раніцы ўсіх сустракалі лісічка і вавёрачка, якія дарылі восеньскія букеты, прапаноўвалі арэшкі з прадказаннямі. А пасля ўсіх настаўнікаў чакаў невялікі, але прыемны сюрпрыз, дзе кожны з іх быў узнагароджаны медалём «Лепшы настаўнік у свеце». На перапынках віншаванні і сюрпрызы працягнуліся. І ўвесь дзень прайшоў цікава, весела, ярка і святочна.

Добавить комментарий