ШАГ: інфармацыйны веснік «17 верасня — Дзень народнага адзінства»

16 верасня старшакласнікі наведалі інфармацыйны веснік «17 верасня — Дзень народнага адзінства», які падрыхтавалі і правялі члены ГА «БРСМ». Актывісты расказалі прысутным, што 17 верасня 2021 года ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства. Свята прымеркавана да гадавіны польскага паходу Чырвонай Арміі, распачатага 17 верасня 1939 года, па выніках якога Заходняя Беларусь была далучана да Беларускай ССР. Пасля гістарычнага экскурсу ў мінулае ўсе разам падвялі вынікі конкурсу малюнкаў сярод вучняў пачатковых класаў.

Добавить комментарий