Праект «Цімураўцы.by». Лістапад. Медыцынскае цімураўства

У лістападзе ўдзельнікі рэспубліканскага піянерскага праекта «Цімураўцы.by» паспрабавалі сабе ў ролі «медыкаў». Спачатку дружная каманда акцябрат, піянераў і членаў ГА «БРСМ» распрацавала «Лістоўкі здароўя», падрыхтавалі стэнд «Будзь здаровы разам з БРПА!» і выступіла ў класах з хвілінкамі здароўя, яшчэ раз нагадаўшы вучням школы пра правілы здаровага ладу жыцця. А пасля запрасіла ўсіх на «Народную зарадку» ад ГА «БРСМ». Дзякуючы заданням лістапада цяпер удзельнікі праекта ведаюць, што такое медыцынскае цімураўства, і могуць працаваць далей у дадзеным накірунку, таму што здаровым важна быць заўсёды!

Добавить комментарий