Парад настаўнікаў, конкурсная праграма, грамата пераможцам, сэрцы ад дзяцей

Усе гэта і не толькі адбывалася падчас святочнага мерапрыемства, прысвечанага Дню настаўніка. Усе пачалося з парада настаўнікаў і выступлення вучняў пачатковых класаў. Затым пачалося сапраўднае спаборніцтва паміж настаўнікамі і выпускнікамі. Члены журы доўга падлічвалі вынікі, вучні віншавалі настаўнікаў вершамі, сцэнкамі, песнямі, танцамі і…на сцэне у поўнай цішыні адзін з вучняў забраў у членаў журы лісток з баламі і разарваў яго на маленькія кавалачкі. А пасля ўручыў грамату пераможцам — лепшым настаўнікаў ад лепшых вучняў, дзе кожны вучань школы пакінуў свой аўтограф. Завяршылася мерапрыемства сэрцамі, якія вучні ўручылі настаўнікам пад гукі фінальнай песні.

Добавить комментарий