Палескія рабінзоны. Cакавік «Навыкі рабінзонаў»

У сакавіку атрад акцябрат сустрэўся з сапраўднымі турыстычнымі перашкодамі. Спачатку разбіраліся з турыстычнай экіпіроўкай, выбіраючы групавую і асабістую. Затым тэарэтычна і практычна знаёміліся з турыстычнымі вузламі. Пасля вузлоў усіх чакала выпрабаванне «Палатка». Экіпіроўка складзена, вузялкі завязаны, палатка пастаўлена і самы час зварыць юшку. На жаль, надвор’е не дазволіла зварыць сапраўдную юшку, але ў дзённіку цяпер есць яе рэцэпт і таму у маі рабінзоны з лёгкасцю змогуць яе зварыць. Апошнім заданнем стаў «Компас», падчас якога акцябраты склалі карту будучага паходу. Выпрабаванні пройдзены, і Рабінзон чакае хлопчыкаў і дзяўчынак у красавіку.

Добавить комментарий