Хоревская средняя школа

Отдел по образованию Пружанского райисполкома

 

 

Беларусь Библиотечная
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

Лета на здароўе! Справа №5 «Сцежкамі малой радзімы»

Заданні да справы №5 хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі яшчэ за некалькі дзён да пачатку раследавання, таму што цэнтральнай справай стаў турыстычны паход да р.Ясельда, маршрут якога прайходзіў праз асноўныя славутасці аграгарадка Харава. Читать далее

Бацькам будучых першакласнікаў

Графік прыёму дакументаў:

12 чэрвеня 2020 года – 28 жніўня 2020 года

Панядзелак 8.00 – 13.00
Аўторак 15.00 – 20.00
Серада 08.00 – 13.00
Чацвер 15.00 – 20.00
Пятніца 08.00 – 13.00
Субота

13.06, 27.06, 29.06,
11.07, 25.07
08.08,15.08, 22.08
09.00 – 12.00

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх прадстаўляюць у прыёмную камісію наступныя дакументы:

  1. Заяву бацькоў (запаўняецца ў школе).
  2. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці і копія пасведчання аб нараджэнні.
  3. Медыцынская даведка (устаноўленага ўзору) аб стане здароўя дзіцяці.
  4. Заключэнне дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (калі такое маецца).

Пры падачы заявы ў 1-ы клас законныя прадстаўнікі дзіцяці павінны мець пры сабе дакумент, які сведчыць іх асобу.

Заява законных прадстаўнікоў падаецца ў перыяд з 12 чэрвеня па 28 жніўня 2020 года на імя кіраўніка ўстановы адукацыі.

Залічэнне афармляецца не пазней за 30 жніўня 2020 года.

 

Патрабаванні да школьнай формы

Дзелавы стыль адзення – гэта строгі вытрыманы стыль адзення, прызначаны для наведвання навучэнцамі навучальных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Камплект адзення дзелавога стылю павінен быць шматфункцыянальным, гігіенічным, зручным і адпавядаць сучасным напрамкам моды.

Для хлопчыкаў у камплект уваходзяць пінжак, камізэлька, штаны, кашуля з кароткімі і доўгімі рукавамі, гальштук.

Для дзяўчынак – пінжак, камізэлька, спадніца, штаны, блузка з кароткімі і доўгімі рукавамі, сарафан.

У зімовы час у камплекты могуць уваходзіць трыкатажны світар ці камізэлька.

Лета на здароўе! Справа №3 «Бяспечнае лета»

Напрацягу двух дзён хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі новую справу і новыя заданні. На гэты раз юныя даследчыкі вывучалі правілы бяспечных паводзін на летніх канікулах. У рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню» прайшлі пазнавальная гульня «Бяспека — гэта важна», онлайн-экскурсія ў Столінскі цэнтр бяспекі, чэмпіянат па крыжаванкам і рэбусам «Пытанні бяспекі». Читать далее