Карыснае падарожжа

29 красавіка вучні пачатковых класаў наведалі цікавае і карыснае мерапрыемства, якое было арганізавана службай МНС г. Пружаны.

Хлопчыкі і дзяўчынкі маглі прымерыць касцюм пажарніка, сфатаграфавацца з героем мультфільма «Шчанячы патруль», пасядзець на месцы вадзіцеля пажарнай машыны. На памяць кожны атрымаў карысны падарунак. Пасля ўсіх чакала прадстаўленне цырка «Авацыя», якое падарыла наведвальнікам светлавое шоў, шоу ілюзіяніста, выступленне гімнастаў і  асілкаў, жарты клоўна.

Добавить комментарий