Дружынны этап квэсту «Па слядах Перамогі» сярод піянераў школы

Услед за акцябратамі школы «Па слядах Перамогі» пайшлі піянеры. У суботу 22 кастрычніка піянерскія атрады адправіліся ў падарожжа па кропках квэсту. Чат-боты (актывісты ГА «БРСМ) не паспявалі адпраўляць капітанам заданні новай кропкі і падказкі пазлаў, так хутка піянеры выйшлі на дарогу да Перамогі. У выніку на 3 месцы аказалаўся піянерскі атрад «Сузор’е» (5 клас), на другім месцы — піянерскі атрад «Камета» (8 клас), першае месца раздзялілі атрады «Нон-стоп» (6 клас) і «Юнацтва» (7 клас). Зборная дадзеных атрадаў прадставіць піянерскую дружыну школы на раённым этапе квэсту.

 

Добавить комментарий