Добры дзень,верасень!

Менавiта такiмi словамi пачаўся Дзень ведаў у новым 2018/2019 навучальным годзе. Пасля ўрачыстай лiнейкi вучнi разам з класнымi кiраўнiкамi адправiлiся на першы ўрок «Мне выпала шчасце тут нарадзiцца»,якi быў прысвечаны малой радзiме. Падарожжа па аграгарадку, школьным музейным кутку, заводзе па вытворчасцi крухмалу,вiртуальная экскурсiя па г.Пружаны i не толькi чакалi хлопчыкаў i дзяўчынак. Першы школьны дзень прайшоў цiкава i карысна,дык няхай такiм жа цiкавым i карысным будзе гэты навучальны год.Поспехаў вам, вучнi i настаўнiкi!

                                                                  

Добавить комментарий