Суботні дзень малой радзімы

20 лістапада вучні школы наведалі Дзень малой радзімы. Для 5-8 класаў прайшла пазнавальная праграма “Загадкі Пружанскай зямлі”, кіналекторый “Пружанскі край з вышыні палёту птушак”. Вучні пачатковых класаў чыталі вершы, малявалі малюнкі пра малую радзіму, пра Беларусь. Таксама прайшлі спаборніцтвы па піянерболу. Старашакласнікі тым часам плённа працавалі на факультатывах. А каманда школы «Дзьмухаўцы» працавала над заданнямі лістапада для праекта «Палескія рабінзоны».

Продолжить чтениеСуботні дзень малой радзімы

Суботні дзень здароўя

Сёння ў школе прайшлі спартыўныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, віктарына “Мазаіка здароўя”, конкурс малюнкаў і плакатаў “Мы любім спорт”. Таксама сёння вучні пазнаёміліся са знакамітымі дзецьмі-спартсменамі нашай краіны падчас прагляду і абмеркавання відэаролікаў “Юныя спартсмены. Пакаленне.by”.

Продолжить чтениеСуботні дзень здароўя

Суботні дзень бяспечных паводзін

Апошняя субота першай чвэрці прайшла пад дэвізам «Бяспечныя канікулы-наш выбар!». Яна пачалася з мультурока “Правілы дзяцей на дарозе” і гульні-практыкума “У чым небяспека навушнікаў”, а завяршылася экскурсіяй “Сцежкамі малой радзімы крочым”. Таксама сёння члены ГА «БРСМ » правялі акцыю «Наша дапамога бібліятэцы».

Продолжить чтениеСуботні дзень бяспечных паводзін

Суботні дзень бяспечных паводзін

Мерапрыемствы суботы 23 кастрычніка завяршылі Тыдзень бяспечнага інтэрнэта. Для вучняў пачатковых класаў пайшлі гадзіна зносін “Мы – разумныя карыстальнікі Інтэрнэта” і віктарына “Што я ведаю пра бяспечную працу ў Інтэрнэце”, вучні 5 — 8 класаў разважалі пра карысць і шкоду Інтэрнэта падчас адкрытага мікрафона “Інтэрнэт – сучаснае асяроддзе пражывання. Бяспека ў асяроддзі”. Усе жадаючыя маглі прыняць удзел у конкурсе малюнкаў “Інтэрнэт – гэта… Таксама сёння актыў піянерскай дружыны падрыхтаваў газету «Пётр Клімук — наш касманаўт».

Продолжить чтениеСуботні дзень бяспечных паводзін

Суботні дзень грамадскіх аб’яднанняў

16 кастрычніка ў школе прайшоў Дзень грамадскіх аб’яднанняў. Акцябраты сустрэліся на гадзіне зносін «Хто такія акцябраты?», а пасля здезйснілі прагулку «Акцябраты адкрываюць свет». Піянеры правялі інтэлектуальныя гульні «Што жадае стаць піянерам?», наведалі сайт і сацыяльныя сеткі ГА «БРПА» і разам з членамі ГА «БРСМ» правялі акцыю па ўборцы помніка воінам Вялікай Айчыннай вайны «Абеліск».

Продолжить чтениеСуботні дзень грамадскіх аб’яднанняў