Перамога ў раённым этапе конкурса «Піянер года-2022»

19 лютага Скобля Аліна прыняла ўдзел у раённым этапе конкурса «Піянер-года». Конкурс уключаў у сабе чатыры этапы: візітка «Лідар будучыні», «TikTok-партфоліа», «IQ-прэзентацыя» і «Талент». Аліну на конкурсе падтрымлівалі Чарэшка Аляксандра, Губарык Маргарыта, Ліштван Лізавета, Губарык Ганна і Жур Ангеліна. З конкурсу дзяўчынкі вярнуліся з перамогай, а значыць лепшы піянер года знаходзіцца ў Хараўской сярэдняй школе і гэта — Скобля Аліна. Віншуем Аліну, яе групу падтрымкі і жадаем поспехаў на абласным этапе.

Продолжить чтениеПерамога ў раённым этапе конкурса «Піянер года-2022»

Суботні дзень гістарычнай памяці

2022 год у нашай краіне аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. Сёння прайшлі тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Году гістарычнай памяці.  Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Прыгажосць роднага краю”, гадзіне зносін “Навошта ведаць мінулае сваёй краіны?”, здзейснілі віртуальнаую экскурсію па музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтениеСуботні дзень гістарычнай памяці

Cуботні дзень школы

5 лютага вучні сустрэліся на гадзіне зносін «Якой была наша школа раней, якой будзе наша школа далей”, віктарыне «Школьнай», а таксама памарылі пра школу будучыні падчас конкурсу малюнкаў “Школа будучыні”. Юныя эколагі правялі акцыю «Дапаможам птушкам».

 

 

Продолжить чтениеCуботні дзень школы

Экскурсія ў Брэсцкую крэпасць і на фестываль робатаў

28 студзеня вучні наведалі музей «Вайна — тэрыторыя міру» ў МК «Брэсцкая крэпасці». Па сваёй тэматыцы экспазіцыя з’яўляецца дадаткам існуючага Музея абароны, яна прасочвае вобраз Брэсцкай крэпасці і звязаных з ёй персаналій на дарогах вайны і пасляваеннага прызнання. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі пабывалі на фестывалі робатаў, дзе змаглі пазнаёміцца з робатамі і прыняць удзел у розных майстар-класах.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў Брэсцкую крэпасць і на фестываль робатаў

Суботні дзень пазітыву і добрага настрою

22 студзеня ў рамках работы па праекту «Мой выбар — жыць з пазітывам» прайшлі конкурс малюнкаў “Свет, у якім мне хацелася б жыць”, мультурок “Запрашаем у краіну Ералаш”, круглы стол “Шануй сваё жыццё”, гадзіна зносін “Будзем добрымі і не будзем злоснымі”.

 

 

Продолжить чтениеСуботні дзень пазітыву і добрага настрою