Інфармацыя аб мікрараёнах, замацаваных за дзяржаўнай установай адукацыі «Хараўская сярэдняя школа»

Інформацыя аб мікрараёнах

Продолжить чтение Інфармацыя аб мікрараёнах, замацаваных за дзяржаўнай установай адукацыі «Хараўская сярэдняя школа»

Узоры вокладак дзённікаў вучняў, узгодненых і рэкамендаваных Міністэрствам адукацыі да 2018/2019 навучальнага года

Узоры вокладак дзённікаў вучняў, узгодненых і рэкамендаваных Міністэрствам адукацыі да 2018/2019 навучальнага года

Продолжить чтение Узоры вокладак дзённікаў вучняў, узгодненых і рэкамендаваных Міністэрствам адукацыі да 2018/2019 навучальнага года

Калекцыя адзення дзелавога стылю для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі да 2018/2019 навучальнага года, прадстаўленая канцэрнам «Беллегпрам»

Калекцыя адзення дзелавога стылю для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі да 2018/2019 навучальнага года, прадстаўленая канцэрнам «Беллегпрам»

Продолжить чтение Калекцыя адзення дзелавога стылю для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі да 2018/2019 навучальнага года, прадстаўленая канцэрнам «Беллегпрам»

31 мая — Сусветны дзень без тытуню

Штогод курэнне забірае жыцці ў больш чым 7 млн чалавек у свеце. Штогод тытунёвая эпідэмія ў свеце забірае жыццё больш як 7 млн чалавек. З іх 900 тысяч не з’яўляюцца курыльшчыкамі, а паміраюць у выніку пасіўнага курэння. Па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) кожны год 31 мая праходзіць Сусветны дзень без тытуню. Сёлета яго дэвіз «Тытунь і хваробы сэрца».Асноўная мэта інфармацыйнай кампаніі – прыцягненне ўвагі і павышэнне дасведчанасці насельніцтва пра сувязь паміж спажываннем тытуню і хваробамі сістэмы кровазвароту, а таксама інфармаванне пра магчымыя меры збоку ўрадаў і грамадскасці, якія спрыяюць зніжэнню рызыкі для здароўя, звязанага з курэннем. Ужыванне тытуню – адзін з сур’ёзных фактараў рызыкі развіцця ішэмічнай хваробы сэрца, інсультаў і захворванняў перыферычных сасудаў. У тых, хто паліць, у 2-4 разы часцей узнікаюць ішэмічная хвароба сэрца і цэрэбраваскулярныя інсульт, чым у тых, хто не паліць. Пры гэтым нават у тых, хто не падтрымлівае гэтую шкодную звычку, з-за пасіўнага курэння рызыка развіцця гэтых хвароб павялічваецца на 25-30%. Праведзенае ў Беларусі маштабнае Steps-даследаванне паказала, што амаль 30% насельніцтва кураць, прычым 27% штодня.

Сярод мужчын спажыванне тытуню складае 48%, сярод жанчын — 12,7%. За 10 гадоў курыльшчыкаў стала ў 3 разы больш. Амаль кожны пяты рэспандэнт адзначыў, што падвяргаецца ўздзеянню тытунёвага дыму на працоўным месцы альбо дома. Назіраецца амаладжэнне сярэдняга ўзросту пачатку курэння — 17,5 года. Прытым што, згодна з заканадаўствам, купляць тытунёвыя вырабы дазволена з 18 гадоў. З 2001 года ў рэспубліцы знізілася спажыванне тытуню (17 год таму яго распаўсюджанасць знаходзілася на ўзроўні 41,6%, тады як цяпер – 29,6%). Шмат у чым гэтага ўдалося дасягнуць дзякуючы тым мерам, якія рэалізуюцца ў рэспубліцы з мэтай зніжэння колькасці курыльшчыкаў. Як распавяла эксперт, у нашай краіне забаранілі рэкламу тытунёвых вырабаў, прадастаўляецца спецыялізаваная дапамога пры адмове ад курэння, на пачках цыгарэт размешчаныя папераджальныя пра шкоду тытуню малюнкі, рэгулярна павышаюцца цэны на тытунёвыя вырабы, дзейнічае забарона на адкрытую выкладку цыгарэт у месцах гандлю. Вядзецца мэтанакіраваная праца па стварэнні тэрыторый, свабодных ад курэння.

Існуе кароткатэрміновы і доўгатэрміновы эфект адмовы ад курэння, але ён у любым выпадку станоўчы:

  •     праз 20 хвілін нармалізуюцца артэрыяльны ціск і частата сардэчных скарачэнняў;
  •     праз 12 гадзін прыходзіць у норму ўтрыманне монааксіду азоту, які ўплывае на хуткасць развіцця атэрасклерозу;
  •     праз 3-4 тыдні паляпшаецца праца сардэчнай сістэмы;
  •     праз 9 месяцаў паляпшаецца праца лёгкіх, памяншаюцца аддышка і кашаль;
  •     праз 1 год у 2 разы памяншаецца рызыка ішэмічнай хваробы сэрца;
  •     праз 5 гадоў зніжаецца рызыка інсульту (да ўзроўню як у чалавека, які не паліць);
  •     праз 10 гадоў верагоднасць рака лёгкіх зніжаецца на 50-70% у параўнанні з рызыкай развіцця гэтай хваробы ў курыльшчыка.

 

Продолжить чтение 31 мая — Сусветны дзень без тытуню

Прышчэпка! Дзіця пад абаронай.

Галоўная мэта вакцынацыі — фарміраванне імунітэту да хваробы. Гэта магчыма толькі пры ўвядзенні ў арганізм чалавека аслабленага або забітага мікроба — ўзбуджальніка той інфекцыі, ад якой робіцца прышчэпка. У выніку выпрацоўваюцца адмысловыя рэчывы (антыцелы) і клеткі, якія здольныя нейтралізаваць сапраўднага ўзбуджальніка пры заражэнні.

Продолжить чтение Прышчэпка! Дзіця пад абаронай.

Прафілактыка — лепшы спосаб забеспячэння захаванання маёмасці

У студзені — сакавіку 2018 года на тэрыторыі Пружанскага раёна назіраецца негатыўная тэндэнцыя ў сферы падлеткавай злачыннасці. Нагадваем, што калі ў адносінах да Вас здзейснена злачынства, ці Вы сталі відавочцам, просім неадкладна паведаміць аб гэтым у аддзел унутраных спраў Пружанскага раённага выканаўчага камітэта або па тэлефоне 102.

Статья прокурор

Продолжить чтение Прафілактыка — лепшы спосаб забеспячэння захаванання маёмасці